Перайсці да зместу

Карл Шпіцвег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Шпіцвег
ням.: Carl Spitzweg
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, паэт
Дата нараджэння 5 лютага 1808(1808-02-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1885(1885-09-23)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Шпіцвег (ням.: Carl Spitzweg; 5 лютага 1808, Мюнхен — 23 верасня 1885, Мюнхен) — нямецкі жывапісец, малявальшчык і ілюстратар, адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў стылю бідэрмаер.

Нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і камерсанта. Займаўся ў лацінскай школе пры прыдворнай аптэцы Мюнхена, затым — на фармацэўтычным факультэце Мюнхенскага ўніверсітэта. Працаваў спачатку памагатым аптэкара, а затым аптэкарам. Адначасова вывучаў жывапіс, вучыўся на палотнах галандскіх майстроў XVII стагоддзя, выстаўленых у мюнхенскай Старой пінакатэцы. Рыхтаваўся да паступлення ў мюнхенскую Акадэмію мастацтваў, рэгулярна займаўся жывапісам, але ў Акадэмію яго не прынялі з-за ўзросту.

У 30-е і 40-е гады XIX стагоддзя працаваў малявальшчыкам і ілюстратарам для сатырычных часопісаў, напрыклад для «Лёгкакрылае лісце» («Fliegende Blätter»). Створаныя ім у гэты перыяд карціны іранічныя ў адлюстраванні гарадской ідыліі, жыцці дробнага бюргера. Гэтыя працы паказваюць на вялікі талент назіральніка асаблівасцяў чалавечай натуры, маюць ясную кампазіцыю і адлюстраванне гульні святла і цені, як і ў галандскіх жанравых мастакоў XVII стагоддзі. У канцы 40-х гадоў Шпіцвег здзейсніў серыю паездак за мяжу, у тым ліку ў Прагу, Парыж і Лондан, дзе адкрыў для сябе пейзажны жывапіс Джона Констэбла, а таксама творчасць Эжэна Дэлакруа і мастакоў барбізонскай школы. З гэтага моманту пейзажны жывапіс пачынае адыгрываць вялікую ролю ў творчасці мастака.

У 1832 годзе ён упершыню наведаў Італію.

У 1850 годзе едзе зноў са сваім братам Эдуардам і сябрам Э. Шлейхам за мяжу — у Венецыю, Парыж, Лондан і ў Бельгію. Па вяртанні з Парыжа, з 1851 года жыве ўвесь час у Мюнхене, толькі зрэдку выязджаючы ў Берлін (1856) і на летнія месяцы ў Померсфельдэн (1853 і 1855 гады).

У 1868 годзе атрымаў званне ганаровага члена Мюнхенскай акадэміі мастацтваў.

Зноскі